Літва дапаможа Латвіі змагацца з нелегальнай міграцыяй



Літва накіруе на латвійска-беларускую граніцу падмацаванне з прычыны рэкорднага наплыву нелегальных мігрантаў. Пра гэта піша партал Дэлфі са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдаса Абрамавічуса. Пакуль дадаткова Літва выдзяляе 20 супрацоўнікаў пагранічнай службы.

За мінулыя суткі латвійскія службы папярэдзілі рэкордную сёлета колькасць спроб нелегальнага перасячэння граніцы – 256. З пачатку верасня такіх спроб было больш за адну тысячу, а з пачатку года – амаль восем тысяч. Калі казаць пра ўсе дзяржавы Еўразвязу, якія мяжуюць з Беларуссю, то сёлета яны зафіксавалі больш за 30 тысяч спроб нелегальнага перасячэння граніцы.

Беларускае Радыё Рацыя