Экскурсія па культурным, і бескультурным, Беластоку 1920 – 30-х гадоў
Беларускі гістарычны клуб Beer&History зладзіў чарговую беларускамоўную экскурсію па Беластоку. Гэтым разам падчас шпацыру вуліцамі Кілінскага і па Ліповай аповед вёўся пра тое, як культурна, а часам бескультурна, бавілі час беластачане ў міжваенны час.
Пра тэатры і кіно, рэстарацыі і гатэлі, алкаголь і танцы распавяла гісторык і экскурсавод – Дар’я Палынская:
-Агулам у мяне была мэта сфармуляваць агульную лінію пра тое, як людзі бавілі свой вольны час і што агулам можна было рабіць у Беластоку ў гэты перыяд. То бок я паказвала тэатры, кіно, рэстараны, месцы, дзе людзі збіраліся, таньчылі. І апошні пункт у нас быў, канешне, камяніца Гінсбурга. А пачыналі мы, безумоўна, з Палаца Браніцкіх і «Рыца».
Завяршылася экскурсія пачастункам ад арганізатараў. Усе ахвотныя маглі прадэгуставаць традыцыйны падляшскі напой пад назвай – буза.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя