Польшча купіць у ЗША 500 сістэмаў HIMARS
Міністэрства абароны Польшчы падпісала з урадам ЗША рамачнае пагадненне аб набыцці амаль пяцісот ракетных сістэм залпавага агню HIMARS. Першыя пастаўкі запланаваныя на канец 2025-га, пачатак 2026 гадоў.
Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак сказаў, што асобныя элементы ўстановак будуць айчыннай вытворчасці – гэта прадбачыць кантракт, які плануецца падпісаць з амерыканцамі. Так, польскі бок хоча, каб сістэмы HIMARS устанаўліваліся на аўтамабілях айчыннай вытворчасці маркі Jelcz. Акрамя таго, устаноўкі HIMARS, прызначаныя для Польшчы, будуць працаваць з сістэмай кіравання агнём Topaz польскай вытворчасці. Варшава таксама запрапануе амерыканцам супольнае стварэнне ракеты для РСЗА HIMARS, закупленых Польшчай.
Кантракт ахоплівае закупку РСЗА, боекамплектаў з дальнасцю стральбы да 70 км і 300 км, лагістычны пакет і падрыхтоўку салдат ды афіцэраў.
Беларускае Радыё Рацыя