Раман Кісляк: Будзем дапамагаць усім беларусам
Беларускі праваабаронца, намеснік старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» выступіў на сустрэчы з беларусамі ў грузінскім Батумі, дзе патлумачыў як падавацца ў Грузіі на міжнародную абарону і пытанні па легалезацыі ў Еўропе.
Кажа Раман Кісляк:
-Шмат беларусаў, якіх цікавяць якраз пытанні легалізацыі ў Грузіі, пытанні пераезду ў Польшчу, Літву ці ў іншыя краіны. Гэты ўказ абвастрыў сітуацыю настолькі, што беларусы шукаюць магчымасць як не трапіць у сітуацыю, калі яны стануць людзьмі без пашпарту.
Па словах Рамана Кісляка, частка беларусаў збіраецца падавацца ў Грузіі на міжнародную абарону:
-Ёсць людзі, якія хочць легалізавацца ў Грузіі, застацца тут. Пытанні ўсе былі канкрэтныя, па сітуацыі. Мы працуем з усімі – не толькі з тымі, хто актыўнічае. Беларуская дыяспара Аджарыі – яна для ўсіх беларусаў, у каго ёсць праблемы з легалізацыяй, ці ёсць пагроза парушэння правоў чалавека. Канешне, мы будзем дапамагаць усім беларусам.
Сустрэча ў Батумі ў прасторы «аКсяродак» сабрала некалькі дзясяткаў беларусаў, што жывуць у Батумі, таксама на гэту сустрэчу завіталі людзі і з іншых рэгіёнаў грузінскай Аджарыі.
Беларускае Радыё Рацыя