Супрасльскі манастыр на новай паштоўцы
Польская Пошта у рамках распачатай новай філатэлістычнай серыі «Ваенныя страты», гэтым разам на новай паштоўцы прэзентавала адзін з найкаштоўнейшых скарбаў Падляшша – Супрасльскі манастыр.
У прэзентацыі паштоўкі, якая прайшла на тэрыторыі манастыра, прыняў удзел Маршалак Падляшскага Ваяводства Артур Касіцкі, старшыня Польскай Пошты Кжыштаф Фалькоўскі і Міністр дзяржаўных маёмасцей Яцэк Сасін:
-Хацеў бы сардэчна падзякаваць Польскую Пошту за дадатковы распаўсюд інфарацыі пра гэтае месца. Яно добра вядомае, тут бывае шмат турыстаў, каб паглядзець адбудаваны храм Супрасльскага манастыра. Сюды шмат прыязджае, але шмат яшчэ можа прыехаць, калі гэтым месцам захапляцца.
Як адзначыў віцэ-старшыня Польскай Пошты Вяслаў Влодэк, філатэлістыка зноў набірае папулярнасць:
-Першай поштай, якая гэта зрабіла, была Пошта Аўстрыі. Мы пайшлі крыху далей. Мы зрабілі QR-коды, якія адсылаюць у віртуальны свет, дзе можна сцягнуць сабе пэўную марку. Таму гэта не толькі тая традыцыйная філатэлістыка, дзе хтосьці збіраў маркі, адклейваў іх ад канвертаў. Што раз усё больш маладых філатэлістаў з’яўляецца ў школах.
У дызайне паштоўкі з Супрасльскім манастыром была выкарыстаная фатаграфія з рэсурсаў бургамістра Супрасля Радаслава Дабравольскага.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя