Беларуская школа пры ЦБС у Варшаве працягвае набор дзяцей



Беларуская школа пры Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве працягвае набіраць дзяцей на навучанне.

“Ва ўстанове можна ўдасканаліць сваё веданне беларускай, польскай і англійскай моваў. І гэта яшчэ не ўсё”, – зазначае дырэктарка школы Хэлена Нядзьведзька:

-Таксама ў нас з’явіўся нядаўна шахматны клуб. Шмат дзяцей запісалася. Усіх не можам нават прыняць – узялі дзесьці 20 – 25 дзетак толькі. Таксама ў нас ёсць заняткі па лепцы з гліны, студыя малявання, заняткі па гітары. І на сённяшні дзень нас наведвае дзесьці 240 дзяцей.

Заняткі ў школе пры Цэнтры беларускай салідарнасці ладзяцца бясплатна.


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя