Літва будзе выдаваць пашпарт замежніка толькі тым беларусам, якія церпяць ад рэжыму



Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што яе міністэрства падрыхтавала папраўкі да закону аб прававым статусе замежнікаў.

Як паведамляе Delfi, міністарка падкрэсліла, што «пашпарт замежніка будзе выдавацца не ўсім беларусам, а толькі тым асобам, якія пацярпелі або падвяргаюцца пераследам з боку рэжыму. Для таго, каб гэты працэс працаваў, павінен быць распрацаваны механізм, у якім удзельнічалі б і Міністэрства замежных спраў, і Дэпартамент дзяржбяспекі».

Таксама Білатайце паведаміла, што ў бліжэйшы час будуць уведзеныя заканадаўчыя змены, якія падаўжаюць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка з 1 да 3 гадоў.