У Хабе „Новая зямля” ствараецца беларуская бібліятэка
У беластоцкім Хабе “Новая зямля” ствараецца беларуская бібліятэка.
Пра супрацу з Хабам і планы развіцця бібліятэкі распавёў кіраўнік філіі Таварыства беларускай мовы ў Беластоку Зміцер Антончык:
– Адным з кірункаў дзейнасці мы выбралі беларускую бібліятэку на базе Хаба „Новая зямля”, куды людзі могуць прынесці свае кнігі, якія яны ўжо не чытаюць дома. Каб іншыя маглі ўзяць і пачытаць на Хабе ці з дому. У нас будзе працаваць каворкінг, можна прыходзіць проста ў цішыні пасядзець, пачытаць кнігу і папіць кавы. Мы вырашылі, што такім чынам мы будзем папулярызаваць беларускую літаратуру, беларускую культуру, беларускую мову.
Кнігі для бібліятэкі можна прыносіць ў Хаб „Новая зямля” падчас мерапрыемстваў. Таксама можна дамовіцца ад перавозе кніг у Хаб у межах Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя