Валантэрская арганізацыя „Дапамога” ў Вільні адзначыла 3 гады існавання
Звыш 1800 беларусаў – столькі атрымалі падтрымку ад валантэрскай арганізацыі Дапамога ў Вільне.
Сёлета такая структура святкуе свой 3-гадовы юбілей, – падрабязней распавяла наша сённяшняя Госця Рацыі кіраўніца Dapamogi Наталля Калегава:
РР: Давайце распавядзем, што такое дапамога, як даўно яна існуе, і якія мэты перад сабой ставіць?
– Нам 3 гады, 7 чысла 2020 года ўтварылася нашая «Дапамога». Яна пачалася дастаткова спантанна. 28 жніўня мы прынялі першых бежанцаў. Мне проста патэлефанавала наша менеджар і сказала: «Наталля Іванаўна, у нас уцекачы». Я не ведала што мне з гэтым рабіць, але сказала, што давайце мы ім паможам. І такім чынам мы забралі сям’ю з гуманітарнага калідора, якая знаходзілася там у вёсцы без святла и без вады. Яны ўначы прыйшлі да літоўцаў, тыя іх прапусцілі. І так пачалася гэтая гісторыя, бо спачатку ў мяне нават не было думак, што гэта будзе наогул, якога тыпу дапамога, і што гэта будзе дапамога, а не проста нейкія зніжкі, шчыра скажу. Таму калі я прывезла людзей у Вільню, яны запыталі, колькі мы вам павінны заплаціць? А іх было 5 чалавек, двое дзяцей, трое дарослых. Я спытала, колькі ў вас грошай? Яны сказалі што €200, і я зразумела, што за 2 тыдні лепш зрабіць падарунак. Потым пачалі тэлефанаваць мамам і бабулям тых хлопцаў, якія выйшлі з Акрэсціна. Ну і ўвогуле, гэта стала нарастаць нейкім камяком, але дзякуй богу, побач выявіліся патрэбныя людзі, ментары, некаторыя з іх да гэтага часу яшчэ з намі, хоць гэта цяжкая вельмі праца быць ментарам. Яны ў прынцыпе ўсё зрабілі, яны ўсю гэтую сістэму і ўтварылі. Без іх нічога не было ад слова зусім. Без гэтых людзей, якія аддавалі ўвесь свой час, станавіліся блізкімі людзьмі гэтым уцекачам. Спачатку ў тыя часы гэта быў гуманітарны калідор. Ну і ўвогуле, яны стварылі прама цэлую сістэму, таму што 2 тыдні каранціну, як вы памятаеце быў каранцін, і трэба было прывезці ежу, распавесці людзям, як тут быць, падаць дакументы на візы. Усё гэта мы зрабілі, пайшло далей, далей, і так гэта існуе да гэтага часу, а потым, праз год, як нашай дапамозе споўніўся год, мой муж купіў на нашу фірму, дом вялікі, і я яго папрасіла, каб ён вылучыў мне там пару пакояў, пакуль ён будзе працаваць над праектам рэканструкцыі. Там вялікі дом 700 квадратных метраў. Дзякуй мужу, у выніку ў яго засталося 2 пакоі, усё астатняе мы ў яго забралі. Так неяк выйшла.
Арганізацыя Дапамога знаходзіцца па адрасе Savanoriu 134B (Naujoji Riovoniu,10), Vilnius, Lithuania. У разе патрэбы можна звярнуцца непасрэдна да прадстаўнікоў арганізацыі праз сацыяльныя сеткі, напрыклад, праз афіцыйны канал у тэлеграм.
Беларускае Радыё Рацыя