Роўна 40 гадоў таму менскае „Дынама” дэбютавала ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў



Роўна 40 гадоў таму – 14 верасня 1983 года – футбольнае менскае „Дынама” у статусе мацнейшай каманды Савецкага саюзу дэбютавала ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. На сваім родным стадыёне ў прысутнасці 50 тысяч гледачоў дынамаўцы перамаглі тады швайцарскі „Грасхоперс” з гораду Цюрых – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў тады са штрафнога абаронец Юрый Курненін. Пасля ў матчы на выедзе клуб са сталіцы Беларусі згуляў унічыю -2:2 і выйшаў у наступную стадыю. У тым розыгрышы дынамаўцы дайшлі ажно да 1; фіналу Кубку чэмпіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя