Ідзе падрыхтоўка да стагоддзя Пінскай дыяцэзіі
Пра нашу гісторыю. Ідзе падрыхтоўка да стагоддзя Пінскай дыяцэзіі. Зараз іерархі касцёла заклікалі вернікаў асаблівым чынам, праз малітву, ушаноўваць памяць першых пінскіх біскупаў Зыгмунта Лазінскага, Казіміра Букрабу ды кардынала Казіміра Свёнтэка, чые жыцці неразрыўна звязанае з Палессем. Таксама зараз прымаюцца ініцыятывы ад вернікаў, як магчыма было б праз два гады годна адсвяткаваць важную дату.
Так мясцовы краязнаўца прапанаваў стварыць на базе пінскага касцёла – духоўнага цэнтра дыяцэзіі – музейную экспазіцыю:
– Канешне ж, маючы такую багатую гісторыю касцёл, які ніколі не зачыняўся ні пры якім рэжыме, ні пры якой уладзе, ні пры якім бедстве, як пажар дваццаць першага года, ні пры якой акупацыі. Храм пастаянна дзейнічаў. Безліч артэфактаў, артэфактаў як даўніх, так адносна і не столь даўніх. Было б выдатна, каб у карпусах семінарыі быў бы арганізаваны які музей гісторыі.
Вядома, што разглядаюцца і варыянты выдання рознай літаратуры па гісторыі Пінскай дыяцэзіі, фотаальбомы. Духавенства наўмысна пачало падрыхтоўку загадзя, каб асэнсавана падысці да стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя