Ірына Сухій: Ва ўмовах вайны БелАЭС – гэты пагроза для іншых краін
8-га верасня Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) правёў грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС.
Старэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі «Экадом» у адказ ініцыявала заяву ад Нарады фракцый Каардынацыйнай рады, у якой назвала слуханні «прафанацыяй, што не ўлічвае меркавання грамадзян Беларусі і закрананых краін».
Вольга Сямашка пагутарыла з сузаснавальніцай і сяброўкай Рады ГА «Экадом» Ірынай Сухій пра тое, якія наступствы могуць мець увядзенне ў эксплуатацыю другога энэргаблока і самой БелАЭС у цэлым; што не так з выпраменьваннем у зоне паселішчаў вакол БелАЭС; і як «Экадом» у выгнанні працуе з калегамі з Літвы, Украіны і Расеі на фоне экалагічных пагроз у рэгіёне:
РР: Мы атрымалі ваш, такі, можна сказаць, прэс-рэліз пра «слуханні курыльшчыка». 8 верасня прайшлі грамадскія слуханні ў Беларусі. Як вы ацэньваеце вынікі і самі гэтыя слуханні наконт пабудовы ў Беларусі другога блоку БелАЭС?
Ірына Сухій: Этапы былі вызначаны. Ліцэнзію для другога рэактара на прамысловую эксплуатацыю выдалі. На самой справе мы ўжо зразумелі, што гэта за такі працэс яшчэ ў 2021 годзе, калі былі слуханні з нагоды выдачы ліцэнзіі першаму рэактару. Мы тады задалі пытанне, калі паўстане нейкая сітуацыя, калі ў выніку слуханняў ліцэнзія можа быць не выдана, што гэта можа быць? І нам адказалі, што такой сітуацыі проста не можа быць, таму што слуханні – гэта проста інфармаванне грамадзянаў, калі ўжо Атамнагляд прыняў рашэнне і лічыць, што рэактар можна эксплуатаваць. Таму мы напісалі, што гэта «слуханне курыльшчыка», а не здаровага чалавека, таму што, калі мы чуем словы «грамадскае слуханне», то гэта павінен быць працэс, калі дзяржава кансультуецца з грамадзянамі да таго, як рашэнне прынята, абмяркоўвае гэта, улічвае гэтую думку і потым толькі прымае нейкае рашэнне – будаваць, ці не будаваць, запускаць, не запускаць. У Беларусі як у «залюстроўі», усё наадварот. Слуханне – гэта штосьці такое, маўляў, мы зараз вам усё раскажам. І самае вялікая магчымасць – гэта задаць пытанні на ўдакладненні.
Цалкам размова:
З «Госцяй Рацыі» – сузаснавальніцай і сяброўкай Рады ГА «Экадом» Ірынай Сухій, камунікавала Вольга Сямашка.