Новы відэапраект Беларускага Радыё Рацыя
Вітаем вас сябры, гэта “Рацыя”, праект на базе трансгранічнага Беларускага Радыя Рацыя, якое вяшчае на тэрыторыі 4 дзяржаў.
Перамены, якіх мы чакаем у многім залежыць ад сыходу вайны ва Украіне і ад пазіцыі украінскай дзяржавы датычна Беларусі. Можа ж такое быць у тэорыі, што перамогуць Расею, замінуюць мяжу і не будуць разбірацца з Лукашэнкам, і Беларусь стане закрытай тэрыторыяй кшталту Паўночнай Карэі. Ці наадварот захочуць адпомсціць. Бо ўкраінцы хоць адкрыта пра гэта не кажуць, але ведаюць, што ў лютым 2022 года сілы спецыяльных аперацый Мінабароны РБ і байцы ўнутраных войскаў МУС Беларусі заходзілі на тэрыторыю Украіны і прынамсі фізічна прысутнічалі за 80 км ад Кіева. Украінцы могуць за гэта адпомсіць.
Але што яны будуць рабіць? Адкладуць Беларусь рэпарацыямі, паставіўшы на калені. Ці зразумеюць, што ў будучым Беларусь будзе самым надзейным партнёрам, удзельнікам новага геапалітычнага Утварэння ў Еўропе. То бок, маем розныя непрадказальныя варыянты. І пазіцыя ўкраінцаў істотна паўплывае на нашую будучыню.
“Рацыя” – гэта незалежны канал, які працуе ў інтарэсах Беларусі. Мы не знаходзімся пад абцасам рэжыма, мы не знаходзімся пад уплывам ніякіх палітычных сілаў. Кантэнт на “Рацыі” залежыць выключна ад аўтараў.
Вам імпануе нашая незалежная пазіцыя? То падпісвайцеся на наш канал!
Беларускае Радыё Рацыя