П­­ра нафталін ад кіраўніка Адміністрацыі



Кіраўнік Адміністрацыі саміведаецекаго Ігар Сергеенка такое адчуванне, што адкапаў дзесьці падручнік з нафталінам для партыйных супрацоўнікаў пачатку 20 стагоддзя.

Падчас навукова-практычнай канферэнцыі “Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці” ён выкарыстаў выраз “латынізацыя беларускай мовы”. Латынізацыя — гэта перавод некаторых моў Савецкага саюзу на лацінскі алфавіт у 1920-1930-я гады. Так, у 1929 годзе з’явілася пастанова ЦІК і СНК СССР “Аб новым латынізаваным алфавіце народаў арабскай пісьменнасці Саюза ССР”. Прыкладна такім ж выразамі, толькі ў 21 стагоддзі карыстаецца Ігар Сергеенка. Якая можа быць латынізацыя беларускай мовы, калі беларускія тэксты пачалі запісваць лацінкай ужо ў 16 ст. Больш за тое, у 19 стагоддзі многія нашыя пісьменнікі свае тэксты стваралі менавіта на лацінцы. Аднак Ігар Сергеенка мала пераймаецца такімі справамі. Яму сказалі, трэба, каб не было лацінкі, і ён, як запраграмаваны робат, паўтарае пра латынізацыю беларускай мовы. Дарэчы, у Расейскай імперыі таксама была забароненая лацінка. Так, у 1859 годзе цэнзура забараніла выкарыстоўваць польскі шрыфт для перадачы беларускай мовы.

А яшчэ Ігар Сергеенка заявіў, што многія нераўнадушныя грамадзяне патрабавалі выключыць лацінку для наймення вуліц і тапаграфічных аддзелаў. Гэтыя нераўнадушныя грамадзяне лічаць лацінку навязваннем заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый. Праўда, што ён мае на ўвазе пад ліберальнымі заходнімі каштоўнасцямі і традыцыямі кіраўнік Адміністрацыі не патлумачыў. Проста нейкая мадыфікаваная кампанія са сталінскіх часоў з “нізкапаклонствам перад Захадам”.

Так і хочацца нагадаць Ігару Сергеенку, што на дварэ ўжо 21 стагоддзе.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя