Анонс перадачы „З Падляшша родам”



“Пераборы нараўчанскай гміны – забытая краса”. Яшчэ да 24 верасня ў выставачнай залі Падляшскага інстытута культуры можам паглядзець выставу тканінаў народнай майстрыхі са старога Ляўкова – Ірэны Ігнацюк. Навучылася яна ткаць ад сваёй маці Яўгеніі Аліфер

Ірэна Ігнацюк вядомая як ткачыха ў тэхніцы пераборнага ткацтва.

Ірэна Ігнацюк –  народная майстрыха па ткацтву са Старога Ляўкова ў Нараўчанскай будзе героем нядзельнай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі  “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Беларускае Радыё Рацыя