З архіва Музея Памяці Сібіры: Выява крыжа з Віленскага малітоўніка
Музей Памяці Сібіры ў Беластоку карпатліва збірае дакументы жыхароў Падляшша, сваякі якіх былі высланыя ў Сібір.
Сярод экспанатаў – выява крыжа, форма якога носіць назву «крыж Ефрасінні Полацкай». З экспанатам знаёміць кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:
– Падобна, гэта выява крыжа была адмыслова выразана з малітоўніка, выдадзенага ў Вільні ў 1861 годзе. Ведаем некалькі такіх гісторый, калі дэпартаваным асобам прадстаўнікі НКВД альбо савецкія вайскоўцы пры арышце не дазвалялі браць з сабой шмат рэчаў ці хаця б тую ж малітоўную літаратуру. Таму людзі ўпотай вырывалі выявы крыжоў ці святых з малітоўнікаў, каб забраць іх з сабой у ссылку
Выява крыжа была вывезена ў ссылку сям’ёй Вандалоўскіх, якія пражывалі ў фальварку Добраволька Пінскага павету на Палессі. І ўжо ў нас час трапіла з Казахстана ў архіў Музея Памяці Сібіры.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя