“Будзь воля Твая” Ірыны Жарнасек – новае выданне



Выйшла другое папраўленае выданне кнігі пісьменніцы Ірыны Жарнасек “Будзь воля Твая”.

Гэты раман прысвечаны трагічнай старонцы беларускай гісторыі – смерці ў Росіцы манахаў ордэна марыянаў а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча, што загінулі пакутніцкай смерццю ад рук нямецкіх карнікаў у 1943 г., не жадаючы пакідаць сваю паству.

Кнігу можна будзе знайсці ў марыянскіх парафіях.