Неўзабаве выйдзе кніга „Выбранае” айца Льва Гарошкі
15 гадоў таму
Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», прысвечаная жыццю і творчаму наробку айца Льва Гарошкі (1911–1977) укладзеная сябрамі БІНіМу Лявонам Юрэвічам і Наталляй Гардзіенкай.
Грэка-каталіцкі святар, ён багата займаўся вывучэннем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі і асабліва мінулага і сучаснага яму стану ўніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяроддзі беларускай эміграцыі пасля Другой сусветнай вайны.
Прапанаваная чытачу кніга «Выбранае» рэпрэзентуе як тэксты пра аўтара, гэтак і ягоныя ўспаміны ды працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі, а таксама рэфлексіі пра беларускую эміграцыю.