Зборная Польшчы стала чэмпіёнам Еўропы па валейболе



Мужчынская зборная Польшчы стала чэмпіёнам Еўропы па валейболе. У фінале „бялэ-чэрвоныя” адолелі гаспадароў і галоўных фаварытаў турніру – каманду Італіі. Прычым Польшча перамагла ў трох сетах – 3:0 (25:20, 25:21, 25:23). Да перамогі палякаў прывёў сербскі трэнер Нікола Грбіч, які трэніруе каманду з 2022 года.

Апошні раз польская рэпрэзентацыя была чэмпіёнам кантыненту 14 гадоў таму. Прыпомнім, што ў 2009 годзе ў Турцыі ў фінальным паядынку польскія валейбалісты перамаглі Францыю. А ў 2022 годзе Італія і Польшча гулялі ў фінале чэмпіянату свету, тады верх узяла „скуадра адзура”.

Матч за бронзу гэтага Еўра выйграла каманда Славеніі, якая ў цяжкім пяцісетавым змаганні адолела дружыну Францыі – 3:2.

Беларускае Радыё Рацыя