Харкаў уначы абстралялі ракетамі С-300



У Харкаве зноў здараюцца актыўныя прылёты расейскіх ракет. І гэта нягледзячы на зладжаную працу ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай трывогі.

Прылятае пераважна ў мірных людзей ды інфраструктуру, – распавёў мясцовы жыхар, грамадзянін Украіны Віталь Трэцякоў:

Зараз у Харкаве па-ранейшаму. У нас рэгулярна, бывае раз у дзве нядзелі штосьці прыляціць па Харкаву. Там розныя чуткі хадзілі, чаму гэта адбываецца. Я асабіста чуў каля Харкава пяць ці шэсць прылётаў. У раёне там, дзе я знаходжуся, у раёне цэнтра, было чатыры прылёты.

Учора, 16 верасня, адбыўся абстрэл Харкава. Паведамлялася, што ракеты выляталі з Белгарада. Ёсць ахвяры сярод мірных жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя