У Польшчы адбылася канферэнцыя партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя



У Томашаве-Мазавецкім адбылася канферэнцыя партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на тэму «Партыйнае будаўніцтва ў сучасных умовах». На ёй прысутнічалі сябры партыі БХД з розных гарадоў Польшчы і намеснік старшыні партыі Народная Грамада Статкевіча Яўген Вільскі.

Значэнне гэтай  канферэнцыі вельмі важнае, кажа сябра Управы БХД Яўген Дудкін:

-Падпісанне міжпартыйнай дамовы паміж БХД і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй Народная Грамада. Дакумент, у якім пазначаны  прынцыпы супрацы, мэты. Гэта паказвае, што ёсць палітычныя сілы, якія гатовыя абазначыць да чаго яны ідуць разам. І я ўпэўнены, што гэта посьпех. Такім чынам кіраўніцтва гэтых партый не хаваецца за агульным дэклараваннем, прадстаўніцтвам.

Паводле Яўгена Дудкіна, але галоўная дзейнасць партыі БХД на дадзеным этапе накіраваць усе высілкі для збліжэння дэмакратычных партый, маючы на ўвазе, што мэта ва ўсіх адна. А кулаком ворага біць лепш.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя