Галіна Казіміроўская: Кангрэс паказаў неверагодную кансалідацыю беларускіх сіл



Падрыхтоўка да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі паказала: цікавасць да мерапрыемства і кансалідацыя творцаў існуе.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Інбелкульту 2.0, суарганізатарка Кангрэсу Галіна Казіміроўская:

З аднаго боку яны вельмі патрэбныя, мы гэта разумеем. З другога боку, мы ўсе хочам канкрэтных вынікаў. Але як жыццё паказвае, што гэта не адбываецца хутка. Мы зрабілі ўсё магчымае, каб гэты Кангрэс быў карысным, каб ён быў з нейкімі практычнымі выхадамі. Для мяне асабіста, я думаю, ужо ёсць такі добры вынік, сама падрыхтоўка да гэтага Кангрэсу. Яна проста паказала неверагодную кансалідацыю беларускіх сіл, за апошнія некалькі месяцаў я паглыбілася ў сферы культуры на столькі глыбока і шырока даведалася. Часам шмат хто жыве ў сваім коле, сваёй дзейнасці. А калі ты робіш Кангрэс, ты абавязаны валодаць шырокай інфармацыяй.

“Вынікі Кангрэсу пакажуць, ці будзем мы ладзіць такія мерапрыемствы ў будучыні”, – патлумачыла Галіна Казіміроўская.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя