Андрэй Дурэйка: Мастак, які з’ехаў, не можа пазбыцца каранёў дзяцінства
Ад беларускай культуры ў эміграцыі пазбавіцца немагчыма. Такі погляд выказаў беларускі мастак, куратар, аўтар лекцый па мастацтве Андрэй Дурэйка на Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі.
Тлумачыць Андрэй Дурэйка:
– Мае даследаванні паказалі, што тыя людзі, якія з’ехалі з Беларусі, якія не ўспрымалі вузканацыянальныя пытанні і казалі: я не беларус, у мяне расейскае паходжанне, або габрэйскае, або яшчэ нейкае; яны змянілі краіны, жылі ў Нямеччыне ў Берліне, паехалі ў Нью-Ёрк, аказаліся сярод артадаксальных габрэяў, і пачалі ствараць працы, якія нагадваюць нам пра беларускія штэтлы. Нават такі прыклад сведчыць пра тое, што як мастак ты не можаш пазбавіцца каранёў дзяцінства. А дзяцінства ў кожнага звязана з радзімай.
Андрэй Дурэйка прымае ўдзел у Кангрэсе ў панэлі, прысвечанай гісторыі мастацтва, а таксама візуальнай творчасці.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя