Праймерыз у Верушаве
15 кастрычніка ў Польшчы адбудуцца парламенцкія выбары. 17 верасня на першасных выбарах праведзеных у Верушаве (Wieruszowie) перамагла апазыцыйная „Грамадзянская кааліцыя” – крыху больш за 34 % галасоў. На другім месцы кіроўная партыя “Права і справядлівасць” – набрала больш за 32 % галасоў. Замыкае п’едэстал „Трэці шлях» – кааліцыя руху Шымона Галоўні «Польшча 2050» і сялянскай партыі ПСЛ. Яна набрала амаль 12% галасоў.
Наступныя месцы ў праймерыз занялі скрайне правая „Канфедэрацыя” – амаль 7% і „Новыя левыя” – больш за 6%. Ніжэй за выбарчы парог апынуліся наступныя камітэтыі: Польшча ёсць адна (Polska jest Jednа 4,08%), Беспартыйныя прадстаўнікі самакіравання (Niepartyjni Samorządowcy (3,51%), Рух Дабрабыту і міру (Ruch Dobrobytu i Popokoju 0,76%) і Ліберальная Польшча Забастоўка Прадпрымальнікаў (Polska Liberalna Strajk Przedsiębiorców (0,33%).
Права голасу на праймерыз мелі больш за 11 тысяч чалавек. Прагаласавалі больш за 2 тысячы.
Праймерыз у Верушаве ладзіліся трэці раз. Упершыню яны прайшлі ў 1997 годзе, потым у 2019-м. Горад, размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне лодзенскага ваяводства. Мястэчка называюць «Польшчай у пілюльцы», таму што вынікі праймерыз, якія праводзіліся там, былі падобныя да тых, што адбыліся пазней на парламенцкіх выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя