У Беластоку прадставілі спектакль «Кантата для чатырох крылаў» польскага тэатру з Вільні
14 гадоў таму
У Беластоку ўвазе наведвальнікаў прадставілі спектакль «Кантата для чатырох крылаў» польскага тэатра з Вільні.
Пра паказы распавяла мастацкі кіраўнік тэатру Ірэна Літвіновіч.
– Уласна кажучы з гэтым спектаклем мы былі ў Варшаве, граем «Кантату для чатырох крылаў». Гэта метафізічная камедыя. Вельмі добры сцэнар, вельмі добры рэжысёр з Варшавы. Ён прыязджаў да нас у Вільню і працаваў разам з намі. Гэта такая сумна-вясёлая камедыя.
Польскі тэатр у Вільні існуе ўжо 60 гадоў – у гэтым годзе ён адзначае юбілей. Паказ «Кантаты для чатырох крылаў» адбыўся ў Моладзевым культурным цэнтры Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя