Батумі: Штодня стаім за Украіну!
14 гадоў таму
У грузінскім Батумі з дня паўнамасштабнай агрэсіі расейцаў ва Украіне на Плошчы Еўропы трывае акцыя падтрымкі Украіны.
Кожны вечар а 19-й гадзіне сюды прыходзяць украінцы і беларусы, каб выказаць сваю салідарнасць. Гучаць гімны трох краін: Украіны, Грузіі і беларуская «Пагоня». На акцыі таксама збіраюцца данаты ў падтрымку Узброеных Сілаў Украіны. На святы адбываюцца акцыі ў якіх прымае ўдзел некалькі соцень чалавек.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Батумі