Аліна Коўшык: Нам вельмі не хапае такіх шырокіх сустрэч
У Варшаве адбыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Цягам 2 дзён – 16 і 17 верасня – ладзіліся дыскусіі, прысвечаныя сучаснаму тэатру, фолк-музыцы, кнігавыдавецтву, гісторыі беларускага мастацтва, а таксама наладжванню міжнародных культурных стасункаў.
Госця Рацыі – удзельніца кангрэсу, прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні – Аліна Коўшык. Падчас размовы з нашым карэспандэнтам Марынай Савіцкай яна зазначыла важнасць правядзення Кангрэсу.
РР: Што для вас ёсць Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі?
Аліна Коўшык: Я думаю, што гэта вельмі важная падзея, якую мы чакалі і якую набліжалі як маглі, да стварэння якой спрычыняліся, таму што разумелі, што саспела неабходнасць прамовіць, перагаварыць розныя балючыя праблемы, якія накапіліся, пашукаць шляхі выйсця, і знайсці таксама пэўныя пазітывы ў сітуацыі, у якой мы зараз ёсць. І таму Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі, я спадзяюся, стане сталай пляцоўкай, дзе беларускія дзеячы мусяць сустракацца, бачыць адзін аднаго, як бы гэта дзіўна не гучала, але нам вельмі не хапае такіх шырокіх сустрэч. І гэта вельмі важна.
Цалкам размова:
Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адбыўся ў Варшаве ў Centrum Kreatywności.
Беларускае Радыё Рацыя