У Беластоку абмяркоўваюць праблемы навучання і адукацыі мігрантаў з Украіны



Ва Універсітэце ў Беластоку распачала працу 15-я навуковай канферэнцыя з серыі «Міжкультурная адукацыя». Тэма сустрэчы – «Дзеці, моладзь і дарослыя ў кантэксце міграцыі, бежанцаў і ваеннай траўмы — выклікі і задачы адукацыі».

Пра мэту канферэнцыі кажа арганізатар, прафесар Універсітэта ў Беластоку Ежы Нікітаровіч:

– Мэта такая, каб аб’ядноўваць тэорыю і практыку, каб быць не галаслоўным, калі гаворым пра міграцыю падчас бежанства, перадусім з пэўным разуменнем. Маем тры варштаты, на маю думку, вельмі істотныя варштаты, шмат выкладчыкаў запісалася да тых варштатаў у кантэксце траўмы, у кантэксце перажытага падчас вайны. З разуменнем таго, што нясе вайна для псіхічнага здароўя, не кажучы ўжо пра небяспеку для жыцця.

15-я навуковая канферэнцыя пад назвай «Дзеці, моладзь і дарослыя ў кантэксце міграцыі, бежанцаў і ваеннай траўмы — выклікі і задачы адукацыі» працягне сваю працу і заўтра, па адрасе: ul. Świerkowa 20. У сустрэчы бяруць удзел больш за 30 навукоўцаў з усёй Польшчы, маюцца і дакладчыкі з Украіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя