Удзел у рэферэндуме і парламенцкіх выбарах: «Насуперак суседняму рэжыму Лукашэнкі»
Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі Маршалак Артур Касіцкі заклікаў жыхароў Падляшскага ваяводства да ўдзелу ў рэферэндуме і парламенцкіх выбарах, у тым ліку з-за неабходнасці рэагавання на пагрозу рэжыма Лукашэнкі.
Кажа Артур Касіцкі:
– Канешне, вельмі хацеў бы каб жыхары нашага рэгіёну пайшлі на рэферэндум, бо з гэтай нагоды маем не толькі сур’ёзныя пагрозы з боку Расеі, але таксама і з боку Беларусі. Хацелі бы каб гэтае геапалітычнае пытанне была істотнае не толькі для нашага краю, але перадусім для нашага рэгіёну. У які спосаб далей яго вырашаць. І тут патрэбны голас жыхароў. Таму форма рэферэндуму найбольш прыдатная.
Раней мы таксама запыталі жыхароў Бельска-Падляшскага: ці прымуць яны ўдзелу рэферэндуме?
– Не буду галасаваць, абсалютна, бо я ведаю, што гэта непатрэбнае галасаванне, бюлетэнь магу ўзяць.
– Дастану бюлетэнь і вазьму ўдзел у рэферэндуме. Гэта, хіба, наш абавязак грамадзянаў.
– Яшчэ не ведаю.
– Калі пайду галасаваць, то пайду і на рэферэндум.
– Так і чатыры разы падтрымліваю пастулаты.
– На рэферэндум не пайду, бо там дурныя пытанні.
– Я ў рэферэндуме не буду браць удзел, бо там усё зроблена, і па-новаму пачынаюць пытацца пра рэчы, якія зроблены.
– Дурнота гэты рэферэндум – плот паставілі, а зараз пытаюцца, ці мусіць стаяць.
Спецыяльныя запрашэнні ад Маршалка да ўдзелу ў рэферэндуме і парламенцкіх выбарах будуць разасланы ўсім жыхарам Падляшскага ваяводства. Сярод іншага, на рэферэндуме 15-га кастрычніка прапануецца адказаць на пытанне: «Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю бар’ера на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?».
Беларускае Радыё Рацыя