Прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у Стакгольме



У чацвер, 21 верасня ў 18.30, у Стакгольме прэзентуюць кнігу Максіма Знака «Зэкамерон».

Дата: 21 верасня. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: кнігарня «Interbok», Hantverkargatan 32, Стакгольм. 

Ужо знаходзячыся пад вартай, ён пачаў пісаць пра жыццё ў турме. 

Зборнік апавяданняў «Зекамерон» аб жыцці і стасунках паміж людзьмі ў зняволенні будзе прэзентаваць Ірына Козікава, сястра Максіма. 

Мадэратарка — Інга-Ліна Ліндквіст, перакладчыца, журналістка. 

Уваход вольны, але ж запішыцеся загадзя праз мэйл [email protected].