Ва Украіне паранены шэсць байцоў палка Каліноўскага



На мінулым тыдні ва Украіне былі параненыя шэсць байцоў палка Каліноўскага: чацвёра байцоў з батальёна «Волат» і двое байцоў з батальёна «Ліцвін», паведаміла прэс-сакратарка Палка.

Фота:  t.me/belwarriors

«На мінулым тыдні батальён «Волат» выконваў задачы на Бахмуцкім кірунку. Працавалі ўсе падраздзяленні батальёна. У ходзе выканання адной з задач чацвёра байцоў батальёна «Волат» атрымалі раненні.

Батальён «Літвін» працягваў баявыя задачы на ўсходзе Украіны. Падчас аперацыі два байцы батальёна «Літвін» атрымалі раненні. Цяпер жыццю параненых абодвух батальёнаў нічога не пагражае», — расказала Крысціна Станкевіч «Чабор».

Пры гэтым яна падкрэсліла, што незваротных страт у палку няма.

Раней паведамлялася, што полк Каліноўскага браў удзел у вызваленні сяла Кляшчэеўка пад Бахмутам.