Яраслаў Бароўскі: Хачу займацца праблемамі нашага ваяводства



Бургамістр Бельска Падляшскага, беларус Яраслаў Бароўскі балатуецца ў Сейм з 11-га месца па спісе Грамадзянскай кааліцыі.

Абяцае займацца не толькі справамі меншасцяў але таксама вырашаць праблемы ўсяго Падляшскага рэгіёна:

– Хачу займацца праблемамі нашага ваяводства. Напэўна будзе цяжка пераканаць людзей у Высокім Мазавецку ці ў Ломжы, каб прагаласавалі за Бароўскага. Думаю, што ў нашым горадзе і ваколіцах маю асобу людзі ацэньваюць добра. Мая кампанія будзе адрасавана не толькі да праваслаўных ці беларусаў.

У спісе грамадзянскай кааліцыі ў Сейм таксама шматгадовы дэпутат Яўген Чыквін, намеснікі прэзідэнта Беластока Адам Мусюк, Збігнеў Нікітаровіч ды журналіст Ежы Кулакоўскі. Больш пра кандыдата ў Сейм Яраслава Бароўскага ў перадачы на нашых хвалях а 17:40.

Беларускае Радыё Рацыя