Упарадкаванне лесу ў гарадзенскім мікрараёне “Вішнявец”
У межах валанцёрскай акцыі “Зробім” у гарадзенскім мікрараёне “Вішнявец” 16 траўня адбудзецца ўпарадкаванне тэрыторыі лесапаркавай зоны.
Грамадскія актывісты заахвочваюць жыхароў далучыцца да акцыі, правядзенне якой па словах каардынатара Аляксандра Лашкоўскага даўно наспела:
– Гэты лес знаходзіцца каля вялікай колькасці жылых дамоў і выкарыстоўваецца ў асноўным для выгула сабак і для адпачынку. І, на жаль, пасля сябе людзі не прыбіраюць. І лес на сёння засмечаны. Яшчэ дадалося некалькі ўраганаў, якія павалілі дастаткова шмат дрэваў. І на сённяшні дзень лес патрабуе ўвагі.
Валанцёрская акцыя “Прыбярэм лес разам” ладзіцца ў межах сусветнага дня прыбірання смецця.
У Гародні акцыя праводзіцца ў чацвёрты раз. Сёлета да яе маюць намер далучыцца сярэднеадукацыйныя школы, вучні якіх будуць працаваць на тэрыторыі некалькіх лесапаркавых зонаў.
Беларускае Радыё Рацыя