Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША



На сустрэчы Святланы Ціханоўскай у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША абмяркоўваўся „прагрэс у справе расследавання спраў супраць Лукашэнкі пра вываз украінскіх дзяцей, а таксама справа Юрыя Гараўскага, якую разглядае суд у Швейцарыі”.

З просьбай садзейнічаць у адкрыцці спраў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да кіраўніка ўпраўлення глабальнага крымінальнага правасуддзя Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Бэт Ван Схаак

Паведаміў галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.  

Ціханоўская наведвае Злучаныя Штаты Амерыкі 17–23 верасня. У праграме візіту ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН, сустрэчы з палітыкамі з ЗША і іншых краін.