На 78-ю сесію Генеральнай Асамблеі ААН у Ню-Ёрку прыляцелі дзве дэлегацыі ад Беларусі



На 78-ю сесію Генеральнай Асамблеі ААН у Ню-Ёрку, якая праходзіць 19-24 верасня, прыляцела і дэлегацыя дэмакратычных сіл, і афіцыйная ад улад Менска. Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская заявіла, што будзе казаць у Ню-Ёрку пра палітвязняў, пра пагрозу незалежнасці Беларусі, узніме пытанне пра новыя пашпарты для беларусаў.

На палях Генасамблеі Ціханоўская наведала офіс Microsoft у ААН, сустрэлася з віцэ-прэзідэнтам Microsoft Тэрэзай Хатсан, падзякавала Microsoft за падтрымку беларускіх СМІ і НДА пасля 2020 года. Кампанія распрацавала сістэму абыходу блакіроўкі незалежных медыяў, якія ўлады Беларусі называюць „экстрэмісцкімі”.

Афіцыйную дэлегацыю Беларусі ўзначаліў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. У МЗС заявілі, што нададуць увагу санкцыям. Заяўлена аб „серыі двухбаковых сустрэч”, але з кім – не ўдакладняецца.