Анлайн-сустрэча з Лесяй Пчолкай і архівам VEHA



У сераду, дэкаланіальны гурток суполкі «Тэндар на гендар» ладзіць анлайн-сустрэчу з мастачкай і архівісткай Лесяй Пчолкай, якая даследуе культуру памяці і працуе з архівам VEHA.

Дата: 20 верасня. Час: 18.00 (час менскі). Месца: анлайн. 

Падчас сустрэчы абмяркуюць, як адбываецца праца над архівам і ці магчыма сумяшчаць мастацкія і архіўныя практыкі, ці з’яўляюцца падобныя незалежныя архівы контр-памяццю кам’юніці і калі так, чаму гэта ўвогуле можа быць патрэбна. 

Праз дэканаліяльную оптыку сфакусуюцца на такіх тэмах: 
Як пазбегнуць самаэкзатызацыі падчас спазнавання гісторыі сваёй краіны, і ці варта сцерагчыся гэтага? 
Ці з’яўляецца дыгітальны архіў сапраўды надзейным і трывалым сховішчам? 

Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары