З тэрыторыі Украіны ў Беларусь паляцеў вялізны бел-чырвона-белы сцяг



Сёння, 19 верасня, на мяжы з Рэспублікай Беларусь па ініцыятыве мірных жыхароў гэтай краіны, а таксама вайскоўцаў палка імя Кастуся Каліноўскага адбылася акцыя, прысвечаная дню бел-чырвона-белага сцяга.

Агульнымі намаганнямі беларусы, якія былі вымушаныя ўцякаць ад рэжыму Лукашэнкі, разам з валанцёрамі запусцілі ў неба вялізны сцяг памерам 5 на 10 метраў. Сцяг залунаў у напрамку Беларусі, дзе ў 2020 годзе стаў сімвалам супраціву самаабвешчанаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку. На дадзены момант сімвал свабоды беларускага народа прызнаны забароненым уладамі, а яго выкарыстанне караецца крымінальнай адказнасцю.
Улічваючы гэта, многія беларусы лічаць сваю краіну дэ-факта акупаванай.

Акцыя са сцягам закліканая нагадаць грамадзянам, што рана ці позна з украінцамі давядзецца знайсці агульную мову. Сімвалічна, што менавіта пад песню ўкраінскага аўтара Івана Семесюка «Чырвонае і белае» залунаў сцяг над тэрыторыяй Беларусі.