Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём нацыянальнага сцяга Беларусі
Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём нацыянальнага сцяга Беларусі. 19 верасня 1991-га беларускі парламент зацвердзіў герб „Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўнымі. Тады краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь.
„Ты дазваляеш нам марыць пра шчаслівую Беларусь. Ты — нацыянальная каштоўнасць Беларусі”, – кажа пра бел-чырвона-белы сцяг камандзір палка Дзяніс Прохараў.
– Сёння ты пад забаронай у сябе дома. За цябе катуюць і саджаюць на тваёй жа радзіме. Ад аднаго твайго выгляду рэжым дрыжыць, злуецца, карае і спрабуе ад цябе пазбавіцца. Але на што б не ішоў пракрэмлёўскі дыктатар, ягоныя першы, у спробах цябе знішчыць,ты ўсё роўна ў сэрцы кожнага беларуса, які прагне свабоды. Прыйдзе час і ты зноў будзеш лунаць па ўсёй нашай сінявокай Беларусі – ад сталіцы да самай маленькай вёскі.
„Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг былі дзяржаўнымі ў 1991-1995 гадах.
Беларускае Радыё Рацыя