Кіраўнік МУС Польшчы і дырэктар ЦРУ абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі
14 гадоў таму
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў тэлефоннай размове з дырэктарам ЦРУ Уільямам Бернсам абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі.
Размова адбылася ў аўторак. Пра гэта ў сетцы Х праінфармаваў сам Каміньскі.
„Абмеркавалі пытанні расейскай агрэсіі ва Украіне, сітуацыю ў Беларусі, а таксама магчымыя сцэнары на будучыню. Гэта чарговая размова за апошні час з шэфам ЦРУ”, – паведаміў польскі міністр.
Ён не стаў удавацца ў дэталі размовы, падкрэсліў, што польскія і амерыканскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце адна з адной.
У ЦРУ афіцыйна не каментавалі гутарку.