Ганна Федаронак: Шукаем дапамогі ў беларусаў
Варшаўскі шэлтар, які дапамагае беларусам і ўкраінцам, цяпер сам патрабуе дапамогі.
Кіраўнічка шэлтару Ганна Федаронак распавядае як і каму яны дапамагалі раней:
– Італьянцы далі грошы, мы знайшлі вялікі прыватны дом, які знялі ў палякаў. У іх былі такія ўмовы, што гэта дапамога Украіне. Маці, дзеці, якія ўцякаюць ад вайны. У нас жылі толькі маці і дзеці. Яшчэ была прыпіска „і беларусы, якія ўцякаюць ад рэпрэсій”. Большасць была ўкраінцаў, але была прыпіска „і беларусы”, таму мы засялялі і беларускія сем’і, якія ўцякалі ад рэпрэсій.
Спадарыня Ганна Федаронак жадае і далей дапамагаць беларусам:
– Я ведала, як і што рабіць. Побач была школа, дзе мяне ведалі. Калі я прыводзіла беларускіх вучняў, яны былі без дакументаў, але іх адразу бралі ў школу. Праца наладжаная, таму я і надалей хачу дапамагаць беларусам.
Ганна Федаронак звярнулася да беларусаў, якія жывуць у розных краінах, праз чаты беларускай дыяспары, бо верыць у выслоўе „Беларус беларусу беларус”.
Дапамагчы можна пералічыўшы грошы на рахунак ByHelp. Рахунак у польскіх злотых:
Linking Media
PL 67 1090 2851 0000 0001 3007 9300
„na cele statutowe”.
Беларускае Радыё Рацыя