Лекцыя Кацярыны Ваданосавай «Беларускі народны строй. Ад пасталоў да наміткі» ў Варшаве
14 гадоў таму
У суботу, 23 верасня, Кацярына Ваданосава, тэлевядоўца, спявачка ды майстрыня шыцця і вышыўкі, чытае ў Музеі Вольнай Беларусі лекцыю «Беларускі народны строй: ад пасталоў да наміткі».
Дата: 23 верасня. Час: 13.00 (час мясцовы). Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Вы даведаецеся, чаму Кацярына не любіць слова «вышыванка», з якой прычыны старшыні калгасаў забаранялі жанчынам насіць традыцыйнае адзенне, як еўрапейская мода адбівалася на гусце беларускіх вяскоўцаў, што такое пуплы, маршчэнне, «вядзьмедзь кучаравы», і для чаго кожнаму сучаснаму беларусу патрэбны ўласны строй.
Уваход — free donation.
Арганізатары