Атэстацыйная бізнес-канферэнцыя ў Беластоку: «Бізнес рухае эканоміку, а ўлада – спрыяе»
Ва Універсітэце ў Беластоку адкрылася атэстацыйная канферэнцыя для настаўнікаў школьнага прадмета «Бізнес і менеджмент» у межах праекта «Ад ідэі да бізнесу».
Важнасць разумення дыстанцыянавання дзяржавы і бізнесу, якую вывучае польская моладзь, і якая прыдасца Беларусі, абазначыў суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік Фонда Unibep Unitalent Group Войцех Ермаловіч:
-Гэта бізнес стварае працоўныя месцы, бізнес плаціць падаткі, бізнес стварае эканамічную кан’юнктуру. Бізнес, на мой погляд, галоўнае ў развіцці краіны. А што за гэтым ідзе? Пазней палітыкі ці адміністрацыя карыстаюцца гэтымі грашыма.
Падчас атэстацыйнай канферэнцыі для настаўнікаў школьнага прадмета «Бізнес і менеджмент» адбудуцца дэбаты з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, адукацыі і мясцовай улады пад назвай «Навошта патрэбна творчая і ініцыятыўная моладзь?». Стратэгічным партнёрам праекта з’яўляецца Падляшскае ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя