Аляксандр Васылюк: Дзейнічаць на мясцовым роўні на карысць нашай супольнасці
”Хачу, каб у нас усё атрымалася!” – з такім лозунгам балатуецца ў польскі Сойм Аляксандр Васылюк – адзіны прадстаўнік беларускай меншасці, які атрымаў падтрымку Форума меншасці Падляшша.
У спісе кааліцыі «Трэйцяя дарога” Аляксандр Васылюк знаходзіцца пад нумарам пяць:
-Па-першае, хачу прадставіць наш рэгіён, асяроддзе, дзейнічаць на мясцовым роўні на карысць нашай супольнасці. Вырашаць іхныя праблемы на месцы, будаваць супольнасць, якой нам так часта не хапае. Вельмі важная моладзь. Я бацька дваіх дзяцей, і думаю, што большасць слухачоў маюць сваіх дзяцей, унукаў. І калі мы падумаем, што для нас з’яўляецца важным, то, вядома, думаем пра іх. Пра іх будучыню. Рады, што стартую ад Руху Польшча-2050, бо ўжо ў назве закладзена накіраванасць на будучыню.
Аляксандру Васылюку сорак восем гадоў, ён жанаты, у яго дзве дачкі. Па прафесіі – інфарматык, стваральнік інтэрнэт-парталаў Cerkiew.pl i OrthPhoto. Старшыня цэнтра інтэграцыі пакаленняў “Белаваежа”.
Беларускае Радыё Рацыя