Пасол Канады ў Польшчы падпісала паштоўкі беларускім палітвязням



Супрацоўнікі амбасады Канады ў Польшчы сустрэліся з беларусамі. Сустрэча прайшла ў Беларускім доме ў Варшаве. У ёй прынялі ўдзел саветнік амбасады Канады ў Польшчы Памэла Айсфелд, супрацоўніца амбасады Ёланта Відэнка, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, супрацоўніца Беларускага дома ў Варшаве Юлія Бандарэнка.

Дыпламаты перадалі офісу грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» аргтэхніку, а таксама паштоўку для былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча, падпісаную паслом Канады ў Польшчы Аляксандрай Бугайліскіс.

«Вельмі расчараваная і засмучаная інфармацыяй аб новым прысудзе, які Вы атрымалі. Жадаю Вам працягваць заставацца моцным і мужным дзеля свабоднай і дэмакратычнай Беларусі », – зазначыла пасол.

Паштоўкі таксама падпісала дарадца дыпмісіі Памэла Айсфелд.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў падзякаваў дыпламатаў за салідарнасць з беларусамі.

Беларускае Радыё Рацыя