У Беларусі зноў пройдуць вайсковыя вучэнні
У Беларусі з 22 па 26 верасня пройдуць новыя вайсковыя вучэнні. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны. Манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці ў асноўным у Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцях.
“Пры распрацоўцы вучэння ўлічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў на аснове досведу сучасных узброеных канфліктаў”, — зазначылі ў ведамстве.
У сваю чаргу камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў заявіў, што манеўры “не ствараюць ваеннай пагрозы, але ёсць пэўная небяспека”. “Будзе задзейнічана пяць палігонаў, авіяцыя і агульнавайсковыя падраздзяленні… Таксама мы, у сваю чаргу, узмацняем пільнасць і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагавання. Гэта звычайная ваенная практыка”, — сказаў камандуючы.
Беларускае Радыё Рацыя