Прысуд па справе Юрыя Гараўскага абвесцяць 28 верасня
14 гадоў таму
Прысуд па справе Юрыя Гараўскага будзе абвешчаны 28 верасня а 15-й гадзіне, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”. Раней паведамлялася, што асобнага судовага пасяджэння не будзе: вердыкт вынесуць „у пісьмовай форме”.
19-20 верасня ў Швейцарыі судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага. У 2019 годзе ён публічна заявіў, што ўваходзіў у так званы „эскадрон смерці” і мае дачыненне да выкрадання беларускіх апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе.
Суд праходзіць у рамках універсальнай юрысдыкцыі. Пракуратура Швейцарыі вінаваціць Гараўскага ў датычнасці да гвалтоўных знікненняў у Беларусі. Пракурор просіць для яго тры гады зняволення, прычым два з іх — умоўна.