Альгерд Бахарэвіч: Я заўсёды спрабую штосьці пісаць
Паездкі, выступы ды сустрэчамі з чытачамі – гэтым багатай стане сёлетняя восень для беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, што знаходзіцца ў эміграцыі.
Нягледзячы на тое, што ён жыве ў Нямеччыне, запатрабаванасць у беларускай літаратуры зараз у разы вышэй, чым калі літаратар жыў на радзіме, – адзначыў сам творца:
– Планы ў мяне безумоўна ёсць. Я заўсёды спрабую штосьці пісаць. У маіх планах напісаць п’есу, але пра гэта гаварыць яшчэ занадта рана, гэта на ўзроўні ідэі. У кастрычніку ў некалькіх гарадах мае адбыцца традыцыйны інтэлектуальны фестываль беларускай кнігі „Прадмова”. Адна з пляцовак знаходзіцца ў Варшаве, я думаю самая вялікая пляцоўка. Я збіраюся зноў наведаць Варшаву.
За бліжэйшымі выступамі Альгерда Бахарэвіча таксама можна сачыць праз яго сацыяльныя сеткі. А кнігі даступныя – у выдавецтвах, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі праз тое, што на радзіме выданні прызнаныя экстрэмісцкімі.
Беларускае Радыё Рацыя