Кацярына Ваданосава: Мне цікава спазнаваць штосьці новае



У Беластоку стартавала школа народнага строю. Арганізавала яе майстрыха і культурная дзяячка Кацярына Ваданосава.

Наколькі ручная праца папулярная цяпер сярод беларусаў у эміграцыі? Чаму перарвалася традыцыя стварэння традыцыйнага строю сярод беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае Кацярына Ваданосава ў гутарцы з Юліяй Сівец.

РР: Як нарадзілася ідэя запусціць такую вялікую махіну?

Кацярына Ваданосава: Я можа сама не цалкам уяўляла, наколькі гэта вялікая махіна. І да сённяшняга моманту мне гэта было не зразумела. Але калі сёння прыйшлі 17 чалавек на вечаровы занятак, то мне стала трошкі страшнавата. Мне часта пішуць, каб я зрабіла на замову строй ці элементы строю. А мне гэта не вельмі цікава, як гэта не дзіўна. Мне цікава займацца рэканструкцыяй і спазнаваць штосьці новае.

Я не разглядаю стварэнне строяў як працу, якая прыносіць грошы. Яна мусіць мне прыносіць задавальненне ў першую чаргу. І мне падумалася, што прасцей будзе арганізаваць школу, каб людзі, якія хочуць мець свой строй, самі навучыліся яго рабіць. Да таго ж мне прыносіць велізарную радасць, задавальненне і шчасце насіць тое, што я раблю сваімі рукамі. І мне хочацца вось гэтую радасць перадаць людзям, паказаць ім, наколькі гэта кайфова, наколькі гэта прыемна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя