У Радзе правоў чалавека ААН праводзяць слуханні па Беларусі



22 верасня ў рамках 54-й сесіі Рады правоў чалавека ААН слухалі даклад Высокага камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Даклад апублікавалі вясной, цяпер прэзентуюць абнаўленні да яго, піша «Вясна». У слуханнях прымае ўдзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтар. Даклад заснаваны на інтэрв’ю з 207 пацярпелымі і сведкамі, а таксама на аналізе больш як 2500 доказаў катаванняў, учыненых у перыяд ад 1 траўня 2020 года да 31 снежня 2022 года.

“Такія слуханні праходзяць амаль што кожную сесію Рады правоў чалавека з 2020 году. Для беларусаў гэта азначае, што пытанне правоў чалавека ў Беларусі і іх парушэнне рэжымам дагэтуль застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці і самой ААН”, — адзначыла Рыхтар.

Беларускае Радыё Рацыя