У Беластоку прайшлі „27-я Дні праваслаўнай царкоўнай музыкі”
У царкве Святога Духа прайшоў традыцыйны канцэрт „27-ыя Дні праваслаўнай царкоўнай музыкі ў Беластоку”.
Канцэрт прысвечаны 31-й гадавіне пераносу мошчаў святапакутніка Гаўрыіла ў кафедральны сабор Беластока з Гародні. Кажа арганізатар мерапрыемства, айцец Базыль Дубец:
– Мне здаецца гэта важная справа для людзей, што было такое немаўля, якае паходзіць адсюль, якое нарадзілася недалёка ад Беластока, у Вёсцы Звяркі. Чалавечы лёс, палітычны лёс, ён быў прычынай таго, што мошчы былі вывезеныя.
Падчас канцэрту выступілі пяць хораў з беластоцкіх парафій. Святапакутніка немаўля Гаўрыіл лічыцца заступнікам дзяцей і моладзі, а таму гэтыя дні ў Беластоку лічацца праваслаўным святам дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя